Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

На выбарах у Бэльгіі перамагае Новы флямандзкі альянс


На парлямэнцкіх выбарах у Бэльгіі, паводле папярэдніх дадзеных, перамагае нацыяналістычная партыя Новы флямандзкі альянс.

Упершыню ў гісторыі Бэльгіі выбаршчыкі падтрымалі партыю, якая выступае за падзел дзяржавы на дзьве часткі: галяндзкамоўную і франкамоўную.

У франкамоўнай Валоніі і ў Брусэлі перамогу атрымала Сацыялістычная партыя.

Фармаваньне кааліцыйнага ўраду можа ўзяць некалькі тыдняў.
XS
SM
MD
LG