Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Славенія ўпершыню перамагла на мундыялі


Славенія здабыла першую ў гісторыі перамогу на чэмпіянаце сьвету па футболе, перагуляўшы альжырскую каманду зь лікам 1:0. У выніку краіна выйшла на першае месца ў турнірнай табліцы групы С.

У групе D зборная Ганы пад кіраўніцтвам сэрбскага трэнэра нанесла паразу Сэрбіі з аналягічным лікам.

У апошнім сёньняшнім матчы ў гэтай жа групе зборная Нямеччыны разграміла Аўстралію зь лікам 4:0.
XS
SM
MD
LG