Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Блэр спадзяецца, што ізраільская блякада Газы будзе "паслаблена"


Спэцыяльны пасланьнік ААН на Блізкім Усходзе Тоні Блэр выказаў спадзяваньне, што ізраільская блякада Паласы Газы можа быць паслаблена цягам некалькіх дзён.

Былы прэм'ер міністар Вялікай Брытаніі паведаміў, што паводле прапанаванага пляну Эўразьвяз і Палестынская Аўтаномія могуць прыняць удзел у кантролі за таварамі, што паступаюць у Газу.

Ізраіль увёў эмбарга на гандаль з Паласой Газы пасьля таго як у выніку перамогі на мясцовых выбарах у 2006 годзе ўлада ў правінцыі перайшла да радыкальнай групоўкі ХАМАС. Тэль Авів аргумэнтаваў, што блякада неабходная каб прадухіліць пастаўкі зброі тамтэйшым ісламісцкім ваяўнікам. Сыходзячы з аналягічных асьцярогаў у 2007 годзе да блякады далучыўся Эгіпет.

Пасьля перахопу ізраільскімі спэцназаўцамі "Флятыліі свабоды" 31 траўня, у выніку чаго загінула 9 прапалестынскіх актывістаў, Эгіпет спыніў блякаду свайго ўчастку мяжы з Паласой Газы. Міжнародная супольнасьць запатрабавала аслабіць блякаду.
XS
SM
MD
LG