Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

На поўдні Кіргізстану працягваецца страляніна


У гарадох Джалал-Абад і Ош на поўдні Кіргізстану працягваецца страляніна, нягледзячы на наступленьне начы і моцныя залевы. Урад згубіў сувязь з шэрагам райцэнтраў і пасёлкаў, дзе таксама адбываюцца забурэньні.

Раней Бішкек абвясьціў у трох паўднёвых абласьцях камэнданцкі час. У войска былі змабілізаваныя рэзэрвісты, салдатам быў дадзены загад страляць на паражэньне.

Нягледзячы на гэта забурэньні працягваюцца. Колькасьць загінулых перасягнула 100 чалавек, зь іх пяцёра міліцыянтаў. Паранена - больш за 1300. Больш за палову з тых, што зьвяртаюцца па мэдыцынскую дапамогу маюць агнястрэльныя ці асколачныя раненьні.

Прадстаўнікі ўзбэцкай супольнасьці забарыкадаваліся ў месцах свайго кампактнага пражываньня, аднак асьцерагаюцца, што ім ня ўдасца абараніцца з-за недахопу агнястрэльнай зброі, якой пагромшчыкі добра ўзброеныя.

Больш за 75 тысяч этнічных узбэкаў уцяклі ў суседні Ўзбэкістан, скарыстаўшыся тым, што Ташкент і Бішкек часова адкрылі для гэтага мяжу. У цісканіне на памежных пунктах былі затаптаныя двое чалавек, дзясяткі атрымалі траўмы.
XS
SM
MD
LG