Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пакістан адкідае закіды ў падтрымцы талібаў


Пакістан адкідае закіды ў тым, што ён нібыта падтрымлівае аўганскіх талібаў. У суботу Лёнданская школа эканомікі апублікавала справаздачу, у якой сьцьвярджаецца, што пакістанскія спэцслужбы ўдзяляюць фінансаваньне, баявую падрыхтоўку і прытулак прадстаўнікам руху Талібан.

Прэсавы сакратар узброеных сілаў Пакістану сказаў, што страты, якія Ісламабад нясе ў "вайне з тэрорам" гавораць самі за сябе. Ён назваў справаздачу беспадстаўнай і зламыснай.

Ісламабад падазраецца ў падтрымцы ісламістаў, што вядуць узброеную барацьбу за далучэньне правінцыі Кашмір, якую Пакістан аспрэчвае ў Індыі. Пакістанскаму ўраду закідаецца, што нягледзячы на шэраг ваенных кампаніяў супраць ваяўнікоў у сваёй краіне, ён адначасова вядзе зь імі перамовы пра замірэньне, не каардынуючы іх з НАТО.

Экспэрты лічаць, што Пакістан разглядае варыянты заключэньня сэпаратных дамоўленасьцяў з талібамі з-за няўпэўненасьці ў сваіх заходніх саюзьніках. Ісламабад асьцерагаецца, што рост грамадзкай незадаволенасьці на Захадзе вайной у Аўганістане можа прывесьці да аднабаковага вываду войскаў міжнароднай кааліцыі з гэтай краіны.
XS
SM
MD
LG