Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Індыйскім акіяне – моцны землятрус


Землятрус сілай каля 7,5 балаў адбыўся ў Індыйскім акіяне ў раёне Нікабарскіх выспаў. Паводле адмыслоўцаў, пагроза цунамі мінімальная.

Ціхаакіянскі цэнтар інфармацыі аб цунамі, які месьціцца на Гавайскіх выспах, адразу пасьля землятрусу абвясьціў трывогу для ўсіх краінаў у басэйне Індыйскага акіяну, аднак пазьней зьнізіў узровень небясьпекі.

У 2004 годзе магутны землятрус непадалёк ад Суматры выклікаў акіянскую хвалю, якая забіла 220 тысяч чалавек у розных краінах.
XS
SM
MD
LG