Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кіргізіі абвешчаная частковая мабілізацыя рэзэрвістаў


Сытуацыя на поўдні Кіргізіі зноў абвастрылася, як у Оскай, так і ў Джалал-Абадзкай вобласьцях.

У Ошы моладзь падпальвае дамы, страляе. У адным з раёнаў Джалал-Абадзкай вобласьці невядомыя спрабавалі захапіць аддзяленьне міліцыі

Паводле апошніх дадзеных Мінздраву Кіргізстану, ахвярамі забурэньняў, якія працягваюцца ад 10 чэрвеня, сталі больш як 80 чалавек, пацярпела больш за 1000.

Часовы ўрад Кіргізстану абвясьціў ад сёньняшняга дня частковую мабілізацыю рэзэрвістаў.

Расея адмовілася прадставіць Кіргізстану ваенную дапамогу пры рашэньні канфлікту на поўдні краіны. Беларусь заклікала да мірнага разьвязаньня сытуацыі.

Зша і Эўразьвяз таксама заклікалі да хутчэйшага аднаўленьня міру і парадку.
XS
SM
MD
LG