Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Славаччыне кіроўная партыя перамагла, але можа страціць уладу


У Славаччыне, паводле ўдакладненых дадзеных, кіроўная сацыял-дэмакратычная партыя “Сьмер” (“Накірунак”) перамагла на парлямэнцкіх выбарах, але большасьць месцаў у парлямэнце атрымаюць правацэнтрысцкія партыі.

У «Сьмера», лідэрам якога зьяўляецца цяперашні прэм'ер-міністар Славаччыны, будзе 62 дэпутацкіх месца, у чатырох правацэнтрысцкіх партый у агульнай колькасьці 79. Пакуль невядома, ці змогуць правацэнтрыст, паміж якімі ёсьць сувярэчнасьці, дамовіцца пра стварэньне новай кіроўнай кааліцыі.

Пяціпрацэнтны бар'ер, насуперак чаканьням, не пераадолеў «Рух за дэмакратычную Славаччыну» былога шматгадовага прэм'ера краіны Ўладзімера Меч'яра.
XS
SM
MD
LG