Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чацьвёра сябраў БНФ выключаныя з партыі


Франак Вячорка, Андрусь Крэчка, Антон Койпіш і Уладзімер Малей выключаныя з партыі за «сыстэматычныя дзеяньні, якія ганьбяць гонар і годнасьць сяброў Партыі БНФ».


Кадравае рашэньне было прынятае на Сойме партыі БНФ 12 чэрвеня.

У віну цяпер ужо былым сябрам партыі ставілася «выкраданьне пароля ад партыйнага сайту», а таксама вынас маёмасьці з офісу, -- паведамляе БелаПАН.

Апрэч гэтага, сойм абвінаваціў Малея ў тым, што ён празь Мінюст аспрэчваў рашэньне сойму аб парадку вылучэньня дэлегатаў на пазачарговы зьезд партыі, які прайшоў 29 траўня. Сойм тады даў права кандыдатам на выбарах у мясцовыя саветы запрашаць на зьезд аднаго з членаў партыі.

Выключаныя сябры партыі сваёй віны не прызнаюць: "Усе абвінавачваньні супраць нас -- у крадзяжы пароляў і вынасе калёнак -- сьмехатворныя. Не было ні расьследавання, ні доказаў віны. Усё гэта нагадвала лукашэнкаўскае судзілішча, дзе сьведкамі выступаюць самі міліцыянты. Сучаснае кіраўніцтва БНФ пайшло на згодніцтва з рэжымам. Тое, што адбылося, інакш як "зачысткай" не назавеш", -- кажа Франак Вячорка.

Вячорка зьбіраецца працягваць дзейнасьць у межах Моладзі БНФ: "Партыя БНФ змаргіналізавалася, у Моладзі яшчэ ёсьць шанец. І Крэчка, і Койпіш -- мы працягваем дзейнасьць. Рыхтуемся да прэзыдэнцкай кампаніі, рыхтуем культурніцкія праекты -- музычныя, дубляж фільмаў на беларускую мову. Пляную шчыльна супрацоўнічаць з тэлеканалам "Белсат"."
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG