Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абама супакоіў Кэмэрана


Прэзыдэнт ЗША запэўніў прэм'ер-міністра Вялікабрытаніі ў тым, што рэзкія ацэнкі Вашынгтону наконт няздольнасьці кампаніі British Petroleum спыніць уцечку нафты ў Мэксіканскай затоцы ня маюць "антыбрытанскай" накіраванасьці.

Барак Абама размаўляў з Дэвідам Кэмэранам па тэлефоне на працягу паўгадзіны. У апошнія тыдні ў адносінах Лёндану ды Вашынгтону стала праяўляцца напружанасьць у сувязі з уцечкай нафты ў воды Мэксіканскай затокі ля ўзьбярэжжа ЗША.

Кэмэран учора заявіў, што захаваньне працаздольнасьці ды стабільнасьці British Petroleum – у інтарэсах як Вялікабрытаніі, так і ЗША. Сёньня, пасьля размовы з Абамам, Кэмэран паведаміў, што прэзыдэнт ЗША прызнае шматнацыянальны характар British Petroleum, і яго нядаўнія рэзкія выказваньні не накіраваныя супраць Вялікабрытаніі.
XS
SM
MD
LG