Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Джалал-Абадзе захапілі вайсковую частку


У горадзе Джалал-Абад на поўдні Кіргізстану ўдзельнікі забурэньняў захапілі вайсковую частку, – паведамляюць інфармацыйныя агенцтвы са спасылкай на мясцовыя СМІ.

Сутыкненьні паміж кіргізамі і ўзбэкі, што пачаліся ў ноч на пятніцу ў суседняй Оскай вобласьці, сёньня перакінулася на Джалал-Абадзкую вобласьць.

Колькасьць ахвяр сутыкненьняў расьце. Па апошніх дадзеных, яна дасягнула 75. Раненьні атрымалі каля 1000 чалавек.

Улады Кіргізстану разглядаюць пытаньне аб правядзеньні частковай мабілізацыі, каб справіцца з сытуацыяй. Раней часовы ўрад зьвярнуўся да Расеі з просьбай накіраваць у краіну вайскоўцаў-міратворцаў. У прэс-службе прэзыдэнта Расеі заявілі, што пакуль "умоваў" для гэтага няма.
XS
SM
MD
LG