Лінкі ўнівэрсальнага доступу

М'янма не зьбіраецца быць ядзернай дзяржавай


Улады М'янмы, былой Бірмы, не зьбіраюцца станавіцца ядзернай дзяржавай, паведамілі ў міністэрстве замежных спраў краіны, адпрэчыўшы паведамленьні аб сумеснай з КНДР распрацоўцы ядзернай зброі.

Раней тэлеканал "Дэмакратычны голас Бірмы", што базуецца ў Нарвэгіі, паказаў дакумэнтальны фільм пра тое, што ў М'янме існуе ядзерная праграма.

М'янма падпісала Дамову аб нераспаўсюдзе ядзернай зброі і зьяўляецца членам Міжнароднага агенцтва па атамнай энэргетыцы (МАГАТЭ).
XS
SM
MD
LG