Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Брусэль скароціць фінансаваньне парушальнікаў


Эўракамісія дала зразумець, што хоча скараціць фінансаваньне краінаў-членаў Эўразьвязу, якія не выконваюць устаноўленыя Брусэлем строгія бюджэтныя патрабаваньні.

Гэтая мера, па меркаваньні Эўракамісіі, дапаможа прадухіліць яшчэ адзін фінансавы крызіс, падобны таму, што здарыўся ў Грэцыі.

Кіраўнік Эўракамісіі Жазэ Мануэл Барозу заявіў, што скарачэньні могуць закрануць, у прыватнасьці, датацыі фэрмэрам.

На думку Барозу, санкцыі супраць парушальнікаў прадэманструюць ўсю сур'ёзнасьць, зь якой Эўракамісія падыходзіць да вырашэньня дадзенай праблемы.
XS
SM
MD
LG