Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Надзвычайнае становішча ў Джалал-Абадзе


Улады Кіргізстану ўвялі надзвычайнае становішча ў горадзе Джалал-Абад на поўдні краіны і ў прылеглым да яго Сузакскім раёне.

Па словах віцэ-прэм'ера часовага ўраду Азімбека Бекназарава, прычына – у тым, што "тэрыторыя міжнацыянальнай нестабільнасьці" на поўдні краіны пашыраецца.

Ахвярамі сутыкненьняў паміж кіргізамі ды ўзбэкамі ў суседняй Оскай вобласьці, па апошніх дадзеных, сталі 63 чалавекі, звыш за 800 параненыя. Для ўтаймаваньня ўдзельнікаў сутыкненьняў у Ош накіраваныя сілы спэцназу.

Раней улады Кіргізіі зьвярнуліся да Расеі з заклікам ўвесьці ў краіну міратворчы кантынгент – для дапамогі ў стабілізацыі становішча.
XS
SM
MD
LG