Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Анкета Свабоды: Сяргей Ханжанкоў


Сяргей Ханжанкоў, represii-by.info

Сяргей Ханжанкоў, represii-by.info

Арганізатар "групы Ханжанкова" (1962-1963 гг.), якая мела на мэце падарваць радыёглушыльную вежу ў Менску, вязень сталінскіх лягераў. Нарадзіўся 13 сакавіка 1942 году ў пасёлку Усьць-Уціны Магаданскай вобласьці ў сям'і былых палітзьняволеных (бацька быў асуджаны ў 1935-м, дзед па матчынай лініі - у 1929-м). У 1955-м сям’і дазволілі вярнуцца ў Менск. З 1959-га Сяргей Ханжанкоў – студэнт гідратэхнічнага факультэту Беларускага палітэхнічнага інстытуту. 27 траўня 1963 году яго і ягоных сяброў арыштавалі савецкія спэцворганы. 7 кастрычніка таго ж году засуджаны за “спробу зрабіць дывэрсію” і “антысавецкую агітацыю і прапаганду” да 10 гадоў лягераў. Пасьля вызваленьня ў 1973-м вярнуўся ў Менск. Працаваў інжынэрам у Беларускім дзяржаўным інстытуце праектаваньня аўтадарог, на заводзе імя Кірава. З 2002-га на пэнсіі. Удзельнік I-га з’езду палітзьняволеных (жнівень 1990-га, Санкт-Пецярбург). Не рэабілітаваны і рэабілітацыі ніколі не дамагаўся.



Што для вас свабода?

Я ў ёй жыву.


Што найбольш абмяжоўвае вашу свабоду?

Нішто.


Што для вас шчасьце?

Маё рэальнае жыцьцё.


Чаго вы найбольш баіцеся?

Баяцца.


Які талент вы хацелі б мець?

Няма нічога такога.


Кім з сучасьнікаў вы захапляецеся?

Тым, хто актуальны.


Што вы найбольш любіце рабіць?

Чытаць, слухаць, спасьцігаць.


Калі б можна было пражыць жыцьцё яшчэ раз, што б вы зьмянілі?

Адзеньне.


Якую найлепшую параду вы атрымалі?

Не было такой.


Які ваш улюбёны дэвіз?

Канкрэтнага няма, хаця люблю і цытую шмат якія.


У якой палітычнай сыстэме вы хацелі б жыць?

У дэмакратычнай.


У якой краіне вы хацелі б жыць?

У сваёй.


У якую эпоху вы хацелі б жыць?

У сучасную.


Калі б вы сталі кіраўніком Беларусі, што б зрабілі найперш?

Падаў бы ў адстаўку.


Якія адносіны Беларусь павінна мець з Эўразьвязам?

Вучня і настаўніка.


Якія адносіны Беларусь павінна мець з Расеяй?

Добрасуседзкія.


Некаторыя думаюць так: “Хай дыктатура, абы свая”. А Вы?

Ні ў якім разе!


Калі і як у Беларусі зьменіцца ўлада?

Калі народ сасьпее, каб адбылося гэта дэмакратычным шляхам.


Калі беларусы загавораць па-беларуску?

Калі яны гэтага захочуць.


Што будзе, калі беларусы не загавораць па-беларуску?

Будуць гаварыць па-ангельску альбо па-расейску.



XS
SM
MD
LG