Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіргізстан просіць у Расеі дапамогу


Як паведаміла кіраўніца часовага ўраду Кіргізстану Роза Атунбаева, яна падпісала ліст да прэзыдэнта Расеі Дзьмітрыя Мядзьведзева з просьбай аб дапамозе. Улады не могуць утрымаць сытуацыю і просяць аб уводзе ваенных сілаў для стабілізацыі становішча. У суботу ў сталіцы Бішкеку адбылася масавая бойка з удзелам сотні чалавек. На поўдні краіны працягваюцца міжэтнічныя сутыкненьні паміж кіргізамі і ўзбэкамі, колькасьць ахвярах узрасла да 62 чалавек, звыш 800 параненыя.
XS
SM
MD
LG