Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Абама выклікаў кіраўніка British Petroleum


Прэзыдэнт ЗША Барак Абама заявіў, што ўзгадніў з прадстаўнікамі Канргэсу папраўкі ў заканадаўства, якія прадугледжваюць кампэнсацыю пацярпелым ад аварыі на нафтавай плятформе ў Мэксыканскай затоцы.

“Зараз асабліва важна, грунтуючыся на фактах, на высновах экспэртаў, на дакладным аналізе таго, што адбылося, што было зроблена правільна, а што – не, зьмяніць законы такім чынам, каб людзям на ўзьбярэжжы затокі – а гэта рыбакі, уладальнікі гатэляў, усе тыя, чыё жыцьцё залежыць ад стану затокі, -- каб гэтым людзям была гарантаваная куды лепшая абарона на выпадак падобных крызысаў у будучыні” – сказаў Абама.

Прэзыдэнт кампаніі БП Карл-Генрык Сванбэрг выкліканы на сустрэчу з прэзыдэнтам ЗША Баракам Абамам і прадстаўнікамі амэрыканскай адміністрацыі. Сустрэча адбудзецца на наступным тыдні і будзе тычыцца праблемы ўцечкі нафты са сьвідравіны ў Мэксыканскай затоцы.
XS
SM
MD
LG