Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Прыморскія партызаны": штурм скончаны


Спэцапэрацыя па затрыманьню "прыморскіх партызан"

Спэцапэрацыя па затрыманьню "прыморскіх партызан"

Міліцыя правяла штурм дома ва Ўсурыйску, дзе знаходзіліся падазраваныя ў нападах на міліцыянтаў у Прымор'і. Падазраваныя былі блякаваныя ў будынку дзелавога цэнтра на вуліцы Ціміразеўскай. Пры штурме два члена групы забітыя, чацьвёра затрыманыя.

"Два бандыта забітыя, але сьледзтву яшчэ трэба высьветліць – яны былі забітыя падчас штурму або пакончылі з сабой", – прыводзіць "Інтэрфакс" словы старэйшага памочніка кіраўніка СУ СКП па Прымор'і Аўроры Рымскай.

Відэа затрыманьня апошняга падазраванага ва Ўсурыйску разьмешчана на сэрвісе Yоutube:



Напярэдадні бацька аднаго падазраванага ў саўдзеле ў бандыцкіх нападах даў інтэрвію Радыё Свабода. Уладзімер Саўчанка заклікаў правесьці расьследаваньне:

– Я хачу зьвярнуцца да прэзыдэнта з просьбай, каб ён накіраваў кампэтэнтную камісію ў Прыморскі край. Каб нашых дзяцей не зьнішчалі, а ўзялі, як гаворыцца, у палон і даведаліся сапраўдную прычыну, з-за чаго ўсё пачалося. Усе тыя, хто ва ўцёках – Сухарада, Коўтун, мой сын і Кірылаў – яны былі зьбітыя супрацоўнікамі ўнутраных спраў прама ў аддзеле ўнутраных справаў за тое, што не прызнаюць сябе вінаватымі і не бяруць чыёйсьці віны на сябе. А ім трэба падвышаць раскрывальнасьць – вось такім мэтадам. У нас Кіраўка наогул праблемная вёска. Пытаньне: чым займаецца наша Кіраўская міліцыя? 500 чалавек спэцвойскаў ня могуць блякаваць пяцёх пацаноў, – сказаў Уладзімер Саўчанка.

У доме Ўладзімера Саўчанкі 10 чэрвеня прайшоў ператрус. Супрацоўнікі сілавых структур канфіскавалі вопратку і асабістыя рэчы Рамана Саўчанкі.

Падрабязнасьці можна прачытаць ТУТ.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG