Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Газэта "Новы час" атрымала папярэджаньне ад Міністэрства інфармацыі. Газэту вінавацяць у тым, што ў выходных дадзеных не пазначаныя імя па бацьку галоўнага рэдактара, штрыхавы ідэнтыфікацыйны код, а таксама не названы рэспубліканскі орган дзяржаўнага кіраваньня ў сфэры масавай інфармацыі.

Галоўны рэдактар выданьня Аляксей Кароль распавёў:

"Мы пацікавіліся, як гэта ў дзяржаўных газэтах.Амаль нідзе мы не знайшлі імя па бацьку. І, па сутнасьці, ва ўсіх дзяржаўных раённых газэтах адсутнічае штрых-код, хаця ён павінен быць, калі яны прадаюцца. Мы ж не прадаемся і не ідзем у падпіску. Я думаю, што гэта зьвязана зь перадвыбарчымі "ўзнагародамі", калі газэты падвешваюцца, каб у патрэбны момант іх зачыніць ці абмежаваць. Гэта элемэнт перадвыбарчай кампаніі".

14 чэрвеня ў Гародні будуць судзіць грамадзкага распаўсюдніка, у чыёй машыне знайшлі пачак газэт "Новы час". У пратаколе міліцыянты запісалі, што гэта "спроба распасўюду".
XS
SM
MD
LG