Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Колькасьць ахвяраў непарадкаў у Кіргізстане дасягнула 26


Паводле дадзеных Міністэрства аховы здароўя Кіргізстану, як найменей 26 чалавек былі забітыя і болей як 450 паранена ў часе непарадкаў, якія адбыліся цягам апошніх сутак на поўдні краіны.

Кіраўніца часовага ўраду Роза Атунбаева прычынай непарадкаў назвала міжэтнічныя канфлікты паміж кіргізамі і ўзбэкамі. На поўдзень краіны перакідваюцца дадатковыя сілы.

На саміце ў пытаньнях бясьпекі, які адбываецца ў суседнім Узбэкістане, расейскі прэзыдэнт Дзьмітрый Мядзведзеў заявіў, што Расея жадае, каб як мага хутчэй канфлікт быў разьвязаны. Амбасада ЗША ў Бішкеку заклікала бакі да спакою. І ЗША, і Расея маюць вайсковыя базы ў Кіргізстане.
XS
SM
MD
LG