Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Пуцін завяршыў візыт у Францыю


Прэм'ер-міністар Расеі Ўладзімір Пуцін завяршыў двухдзённы візыт у Францыю сустрэчай з прэзыдэнтам гэтай краіны Нікаля Сарказі. Напярэдадні адбыліся перамовы з прэм'ер-міністрам францыі Франсуа Фіёнам. Абмяркоўвалася эканамічнае супрацоўніцтва, у тым ліку ў галіне энэргетыкі.

У пятніцу расейскі прэм'ер узяў удзел у адкрыцьці расейскай нацыянальнай выставы ў Парыжы і сустрэўся з былым прэзыдэнтам Францыі Жакам Шыракам.
XS
SM
MD
LG