Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў чакае пэўных вынікаў ад сустрэчы з кіраўніком Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, якая адбудзецца ў Маскве ўвечары.

"Спадзяемся, што будуць пэўныя крокі адзін да аднаго зроблены. Шмат што будзе залежаць ад пазыцыі беларускіх партнэраў", — заявіў Дз.Мядзьведзеў журналістам у Ташкенце, перадае Інтэрфакс.

Дз.Мядзьведзеў спадзяецца, што ўдасца прасунуцца па шэрагу пытаньняў.

"Галоўнае — гэта рух у бок інтэграцыі, дасягненьне згоды па парамэтрах пачатку працы Мытнага саюзу і далейшага руху ў бок адзінай эканамічнай прасторы".

Дз.Мядзьведзеў сказаў, што абмяркуе з А.Лукашэнкам "складаныя пытаньні, уключна з пытаньнямі ўсялякага роду паставак, мыта і іншыя праблемныя тэмы".

"Ад сустрэчаў з Аляксандрам Рыгоравічам я заўсёды нечага чакаю, калі вяртаюся "з далёкіх вандровак", — сказаў расейскі прэзыдэнт.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG