Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ПАХМУРНА...


...але без ападкаў. Тэмпэратура: 11 — 19 С.

ТАМ ДЗЕ НАС НЯМА:


У Люксэмбургу сустракаюцца міністры ў пытаньнях эўрапейскай інтэграцыі і міністры замежных справаў краін-сяброў Эўразьвязу.

У Багдадзе першае пасяджэньне ірацкага парлямэнту, выбранага ў сакавіку.

На футбольным чэмпіянаце сьвету ў Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы гуляюць Галяндыя супраць Даніі, Японія супраць Камэруну і Італія супраць Парагваю.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


У 1867 у Рэчыцы нарадзіўся беларускі гісторык і этнограф Мітрафан Доўнар-Запольскі (пам. 1934).

У 1900 ў вёсцы Шэйпічы (Пружанскі раён) нарадзіўся беларускі сьпявак Міхал Забэйда-Суміцкі (пам 1981).

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


Дзень працаўнікоў лёгкай прамысловасьці.

МІНУС 365:


Год таму на сайце Свабоды: "МЗС Беларусі: Падпісаныя дакумэнты нелегітымныя".

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


"Белорусское племя сохранило наибольшую чистоту сла­вянского типа и в этом смысле белорусы, подобно полякам, являются наиболее чистым славянским племенем. В истори­ческом прошлом Белоруссии нет никаких элементов скрещивания, потому что никакие народы в массе не поселялись в этой стороне. В этом смысле белорусы в сильной мере отли­чаются от украинцев и великороссов". — Мітрафан Доўнар-Запольскі, "Гісторыя Беларусі".
XS
SM
MD
LG