Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо 23 чалавекі загінулі ў часе непарадкаў у Кіргізстане


На поўдні Кіргізстану, паводле апошніх дадзеных, колькасьць ахвяраў масавых непарадкаў дасягнула 23 чалавек. Каля 340 – параненыя. Сытуацыя ў Ошскай вобласьці застаецца напружанаай, нягледзячы на ўведзены ўладамі рэжым надзвычайнага становішча і камэнданцкі час. У горадзе Ош спынена падача электраэнэргіі, існуюць перабоі з газазабесьпячэньнем.

Кіраўніца часовага ўраду Роза Атунбаева прычынай непарадкаў назвала міжэтнічныя канфлікты паміж кіргізамі і ўзбэкамі. На поўдзень краіны перакідваюцца дадатковыя сілы.
XS
SM
MD
LG