Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Амбасадар Расеі Аляксандар Сурыкаў выказаўся пра нядаўнія падзеі вакол кампаніі "Гавары праўду", а таксама наконт чутак, што расейскі бок фінансуе частку беларускай апазыцыі.


"Не магу гэтага пацьвердзіць. Некаторыя апазыцыянэры бываюць у Маскве. Наведваюць нашы партыі. Такія кантакты ёсьць. Але афіцыйна мы нікога не падтрымліваем. Наконт сытуацыі з "Гавары праўду“, то я троху засмучаны. Уладам трэба было б іх асядлаць, накіраваць сабе на карысьць. Што было б кепскага, каб праблема ад нейкай бабулькі з правінцыі прыйшла да прэзыдэнта і яе вырашылі. Гэтыя ж ператрусы набліжаюць "Гавары праўду" да апазыцыі. А трэба абняць і прылашчыць. Тады б і апазыцыянэраў менш было", - цытуе А.Сурыкава "Наша ніва".

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG