Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сечын ня бачыць падставаў для перагляду мыта на нафту


Ігар Сечын

Ігар Сечын

Расея ня бачыць падставаў для перагляду дамоўленасьцяў пра экспартнае мыта на нафту для Беларусі.

Пра гэта заявіў журналістам віцэ-прэм'ер Расеі Ігар Сечын.

"Мы павінны дзейнічаць у рамках прававога поля. А прававое поле не дазваляе нам адмяняць экспартнае мыта на нафту і нафтапрадукты. Няма ніякіх падставаў для адмены".

Адмена магчымая "толькі ў рамках фармаваньня адзінай эканамічнай прасторы".

Урэгуляваньне пытаньня аб запазычанасьці за газ магчымае толькі шляхам аплаты ў рамках дзейных кантрактаў. Аднак па гэтым пытаньні яшчэ ідзе перамоўны працэс.

"Можам дамовіцца, можам не дамовіцца. Але ўсё павінна быць у рамках кантрактаў", - адзначыў І.Сечын.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG