Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады Кіргізстану паведамілі пра 17 забітых


Паводле кіргізскіх уладаў, 17 чалавек былі забітыя ў выніку новай успышкі гвалту на поўдні Кіргізстану. Міністэрства аховы здароўя паведаміла, што болей як 200 чалавек былі параненыя. Паводле паліцыі, у бойках удзельнічалі некалькі тысяч чалавек. Групы маладых людзей у Ошы і іншых гарадах вобласьці білі вокны, палілі аўтамабілі. Выкарыстоўвалася агнястрэльная зброя.

Непарадкі зьвязваюцца з канфліктам на этнічнай глебе паміж кіргізамі і ўзбэкамі, якія пражываюць у Ошскай вобласьці. Гэты рэгіён быў апірышчам зрынутага ў красавіку прэзыдэнта Курманбека Бакіева.
XS
SM
MD
LG