Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Афрыка і ўвесь сьвет у чаканьні футболу


Сёньня ў Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы (ПАР) пачынаецца футбольны чэмпіянат сьвету. Упершыню гэты турнір адбудзецца ў Афрыцы.


Прэзыдэнт ПАР Джэйкаб Зума назваў гэты чэмпіянат важным этапам у спартовай гісторыі краіны: "Мы прайшлі доўгі шлях футбольнага разьвіцьця ад часу калі першы футбольны матч, як мяркуецца, адбыўся 23 жніўня 1862 году на тым месцы, дзе цяпер знаходзіцца стадыён "Грын Пойнт" у Кэйптаўне".

Напярэдадні чэмпіянату дзясяткі тысяч жыхароў ПАР з нацыянальнымі сьцягамі узялі ўдзел у сьвяткаваньнях на вуліцах паўднёваафрыканскіх гарадоў. 9 чэрвеня ў школьнікаў па ўсёй краіне пачаліся адмысловыя месячныя канікулы на час чэмпіянату.


зімовы футбол


У ПАР, якая знаходзіцца ў паўднёвым паўшар'і, цяпер найхаладнейшы сэзон – сярэдняя тэмпэратура ў краіне ў чэрвені складае 18 градусаў паводле Цэльсію, у той час, як ад сьнежня да лютага гэтая тэмпэратура – 27-28 градусаў.

У цырымоніі адкрыцьця чэмпіянату, перад першым матчам паміж зборнымі ПАР і Мэксыкі, які пачнецца сёньня а 17-й гадзіне паводле менскага часу, маюць узяць удзел каля 90 тысяч чалавек, у тым ліку сям'я першага чарнаскурага прэзыдэнта краіны, 91-гадовага Нэльсана Мандэлы, які у свой час быў адным зь лідэраў змаганьня супраць апартэіду і правёў 27 гадоў у турэмным зьняволеньні.


ХТО пераможа?


У адборачным цыклі да фінальнай часткі чэмпіянату ўзялі удзел каманды 204 краінаў, і чакаецца што гэты чэмпіянат чарговым разам стане спартовай падзеяй з найбольшай тэлеаўдыторыяй ў гісторыі.

Сярод 32 камандаў, якія выйшлі ў фінальную частку чэмпіянату сьвету, паводле ставак букмэкераў фаварытамі на перамогу лічацца Бразылія і Гішпанія. Іншыя каманды з высокімі шанцамі на чэмпіёнства – Англія, Аргентына, Галяндыя, Францыі і цяперашні чэмпіён сьвету, Італія.

Заўзятар у акулярах са сьцягамі ПАР

Прэзыдэнт ПАР Джэйкаб Зума і кіраўнік ФІФА Зэп Блатэр адкрываюць сьвяточны канцэрт напярэдадні чэмпіянату

Паўднёваафрыканскія дзеці гуляюць у футбол на вуліцы

Супрацоўнік прыватнага агенцтва бясьпекі каля банкамату ў Кейптаўне

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG