Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Пакістане нанесены чарговы ўдар па ваеўніках


У Пакістане ў выніку чарговых авіяўдараў, як мяркуецца, амэрыканскага непілятаванага самалёта загінулі ня меней як 13 чалавек. Пра гэта заявілі пакістанскія ўлады. Паводле папярэдніх дадзеных, забітыя – ваеўнікі "Аль-Кайды" і руху Талібан.

Ракетны ўдар быў зроблены па базе ваеўнікоў у раёне Паўночны Вазірыстан. У чацьвер у выніку аналягічных удараў тры чалавекі былі забітыя, яшчэ двое – параненыя.
XS
SM
MD
LG