Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сурыкаў: "Гэта пагражае мытнай частцы саюзнай дзяржавы Расея —Беларусь"


Аляксандар Сурыкаў
Аляксандар Сурыкаў

Журналісты пацікавіліся ў амбасадара Расеі сытуацыяй, якая ўзьнікне ў Саюзнай дзяржаве Расея — Беларусь у тым выпадку, калі Беларусь не падпіша правілы Мытнага саюзу і новае фармаваньне пачне дзейнічаць 1 ліпеня толькі ў складзе Расеі і Казахстану безь Беларусі.

На гэтае пытаньне Сурыкаў адказаў так:

"Я б выкінуў усе гэтыя энэргетычныя "замарочкі" і паглядзеў бы, што будзе, калі Беларусь апынецца за межамі Мытнага саюзу з Расеяй і Казахстанам. Мы (Расея) тады апынемся ў гранічна цяжкім становішчы, бо мы можам, захоўваючы мытны саюз паміж Расеяй і Беларусьсю, гэтым самым ушчамляць Казахстан. Таму трэба паглядзець, якія будуць быць наступствы Мытнага саюзу ў першую чаргу для стварэньня канкурэнтаздольнай вытворчасьці".

Пра тое, ці мытны саюз Расеі і Казахстану пагражае Беларусі, Сурыкаў сказаў так: "Я б адказаў на гэта, мабыць, больш дакладна так: гэта пагражае мытнай частцы саюзнай дзяржавы Расея — Беларусь".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG