Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ахмадзінежад: Санкцыі ААН "будуць неэфэктыўнымі"


Прэзыдэнт Ірану Махмуд Ахмадзінежад назваў сёньня Раду бясьпекі ААН "інструмэнтам у руках Злучаных Штатаў". Ахмадзінежад падкрэсьліў, што новыя санкцыі ААН супраць Ірану ў зьвязку з яго ядзеронай праграмай "будуць неэфэктыўнымі".

Заява прагучала ў часе візыту іранскага прэзыдэнта на ўсясьветную выставу ў Шанхаі. У сераду Кітай падтрымаў пададзеную Злучанымі Штатамі ў Раду бясьпекі рэзалюцыю з санкцыямі супраць Тэгерану. Заходнія краіны падазраюць, што ядзерная праграма Ірану мае на мэце вытворчасьць ядзернай зброі.
XS
SM
MD
LG