Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Расеі разгромлена група нападнікаў на міліцыянтаў


Расейская міліцыя на Далёкім Усходзе ў выніку штурму дома, дзе хаваліся падазраваныя ў нападах на міліцыянтаў, забіла двух зь іх. Яшчэ як найменей адзін падазраваны быў затрыманы. Раней адзін з чатырох сяброў групоўкі здаўся. У часе штурму са стралянінай быў паранены адзін міліцыянт і мясцовы жыхар.

За апошні тыдзень у Прыморскім краі адбыліся тры напады на супрацоўнікаў міліцыі. Адзін загінуў, трое былі параненыя.
XS
SM
MD
LG