Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Загінула праўнучка Мандэлы


У Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы ў аўтакатастрофе загінула праўнучка былога лідэра краіны Нэльсана Мандэлы. Паведамляецца, што няшчасны выпадак адбыўся, калі 13-гадовая Зенані Мандэла вярталася дамоў пасьля канцэрту, прымеркаванага да адкрыцьця чэмпіянату сьвету ў футболе. Іншых пацярпелых няма. Падрабязнасьці катастрофы не падаюцца.

Зенані была адной зь дзевяці праўнукаў Нэльсана Мандэлы. Няшчасны выпадак адбыўся за некалькі гадзінаў да адкрыцьця ў Ёганэсбургу 19-га чэмпіяната сьвету ў футболе.
XS
SM
MD
LG