Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі штурмуюць дом зь меркаванымі нападнікамі на міліцыянтаў


У Прыморскім горадзе Ўсурыйск ідзе штурм дома, дзе хаваюцца падазраваныя ў нападах на міліцыянтаў.

Паведамляецца, што ў доме заселі трое ўзброеных людзей. Адзін зь іх нібыта даслаў СМС сваёй маці "Мама, бывай, нас акружаюць".

Паводле папярэдніх зьвестак пад час штурму быў забіты адзін з трох падазраваных і паранены міліцыянт.

Цягам мінулага тыдня ў Прыморскім краі Расеі былі зьдзейсьнены тры напады на міліцыянтаў. Адзін быў забіты, трое атрымалі раненьні.

Сьледзтва лічыць, што гэта была справа рук адной групоўкі.

Матывы "партызанскай вайны" супраць міліцыі - невядомыя.
XS
SM
MD
LG