Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Забурэньні ў Кіргізстане: шасьцёра забітых


Прынамсі шэсьць чалавек загінулі ў чацьвер у забурэньнях у горадзе Ош на поўдні Кіргізстану. 46 чалавек былі параненыя, пяцёра - у крытычным стане. Пра гэта паведаміла сёньня міністэрства аховы здароўя краіны.

Паведамляецца, што гвалтоўныя дзеяньні разгарэліся паміж варожымі моладзевымі групоўкамі.

Часовы ўрад увёў у горадзе надзвычайнае становішча і выслаў для супакаеньня хваляваньняў войскі і баявую тэхніку. Надзвычайнае становішча і камэнданцкі час былі ўведзены таксама у трох прылеглых да Ошу правінцыях.

У забурэньнях удзельнічала каля тысячы чалавек. Групы маладзёнаў білі шыбы, рабавалі крамы, падпальвалі машыны і ўступалі ў сутычкі між сабой.

Горад Ош традыцыйна лічыўся апорай зрынутага прэзыдэнта Кіргізстану Курманбека Бакіева.
XS
SM
MD
LG