Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ПАР: канцэрт да адкрыцьця мундыялю


Калюмбійская сьпявачка Шакіра і амэрыканскі гіп-гоп квартэт “Black Eyed Peas” сталі ўдзельнікамі канцэрту на 40-тысячным стадыёне Арланда ў Яганэсбургу, паведамляе BBC.

Акрамя названых артыстаў, у канцэрце, прымеркаваным да адкрыцьця футбольнага чэмпіянату сьвету, узялі ўдзел вядомая амэрыканская соўл-сьпявачка Алішыя Кіз і шэраг паўднёваафрыканскіх выканаўцаў.

Песьня “Time for Africa” ў выкананьні Шакіры і паўднёваафрыканскага гурту “Freshlyground” стала афіцыйным гімнам чэмпіянату сьвету ў ПАР – першага ў гісторыі на афрыканскім кантынэнце.
XS
SM
MD
LG