Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ЗША: 400 арыштаваных з падазрэньня ў сувязях з наркакартэлямі


У Злучаных Штатах падчас маштабнай апэрацыі арыштавалі 400 чалавек, падазраваных у сувязях з мэксыканскімі наркакартэлямі. Арышты праводзіліся ў 16 штатах. Супрацоўнікі ўпраўленьня для барацьбы з наркотыкамі канфіскавалі звыш тоны марыхуаны, больш як 100 кіляграмаў какаіну і каля 100 адзінак стралковай зброі.

Адміністрацыя Барака Абамы мае намер выдзеліць на барацьбу з кантрабандаю наркотыкаў з Мэксыкі дадаткова 500 мільёнаў даляраў, а таксама разьмясьціць на паўднёвай мяжы ЗША 1200 байцоў нацыянальнай гвардыі.
XS
SM
MD
LG