Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міколу Дземідзенку абвінавацілі ў расклейцы ўлётак па Віцебску


Мікола Дземідзенка, архіўнае фота.

Мікола Дземідзенка, архіўнае фота.

Паводле адміністрацыйнага заканадаўства міліцыянты кваліфікавалі гэта як забруджваньне гораду.

Актывіст распавёў, што яго затрымалі ў тралейбусе: некалькі міліцыянтаў з аўтаматамі зайшлі ў салён, загадалі кіроўцу зачыніць дзьверы і на вачах у пасажыраў затрымлівалі Міколу Дземідзенку як небясьпечнага злачынцу.

Аднак у Кастрычніцкім райаддзеле міліцыі, куды хлопца завезьлі ўжо пасьля таго, як некалькі гадзінаў пратрымалі ў Першамайскім РАУС, супрацоўнікі запісалі ў пратаколе затрыманьня, што засьпелі яго за расклейваньнем улётак.

Больш за 200 улётак у Міколы Дземідзенкі забралі. Ён кажа, што прывёз агітацыйную прадукцыю ў Віцебск зь Менску, каб раздаць яе на сустрэчы зь сябрамі стваранай партыі БХД і «Маладога фронту».

Склаўшы пратакол пра адміністрацыйнае парушэньне, міліцыянты адпусьцілі актывіста. У двух віцебскіх райаддзелах міліцыі яго ўтрымлівалі каля пяці гадзін.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG