Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Арыштавалі яшчэ аднаго суўдзельніка забойства Джынджыча


У Харватыі арыштавалі другога за апошнія дні грамадзяніна Сэрбіі, якога раней суд прызнаў суўдзельнікам забойства сэрбскага прэм’ер-міністра Зорана Джынджыча ў 2003 годзе. Мілаш Сімавіч быў затрыманы пры спробе перайсьці харвацка-сэрбскую мяжу.

Два дні назад харвацкая паліцыя арыштавала другога ўдзельніка так званага “земунскага клану” – Срэтку Калініча – пасьля таго, як яго паранілі ў перастрэлцы ў Заграбе.

Сімавіч і Калініч былі ў 2007 годзе завучна засуджаныя ў Сэрбіі да 30 гадоў пазбаўленьня свабоды.

XS
SM
MD
LG