Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шанхайская арганізацыя супрацы адкрытая для новых чальцоў


На двухдзённым саміце Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, што праходзіць у Ташкенце, будуць разгледжаныя ўмовы прыняцьця ў арганізацыю новых чальцоў. У праекце адпаведнага дакумэнту прапанавана адкрыць арганізацыю для ўсіх краінаў эўра-азіяцкага рэгіёну, якія не знаходзяцца пад санкцыямі ААН або ў стане ўзброенага канфлікту. Гэтыя краіны павінны мець дыпляматычныя дачыненьні з усімі чальцамі Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва і валодаць статусам назіральніка пры арганізацыі.
XS
SM
MD
LG