Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэм’ер Нідэрляндаў ідзе ў адстаўку


Прэм’ер-міністар Нідэрляндаў Ян Пэтэр Балкенэндэ аб’явіў, што сыходзіць з сваёй пасады і з палітычнага жыцьця. Прычынаю стала параза ачольваных ім хрысьціянскіх дэмакратаў на праведзеных напярэдадні парлямэнцкіх выбарах.

Паводле папярэдніх зьвестак, перамогу на выбарах здабыла лібэральная Народная партыя за свабоду і дэмакратыю. Толькі на адзін мандат меней атрымала левая Партыя працы. Вялікага посьпеху дасягнулі таксама нацыяналісты з Партыі свабоды на чале з Гертам Вільдэрсам.

Лідэр лібэралаў Марк Рутэ прызнаў, што фармаваньне ўраду стане нялёгкай працаю – ніводная з палітычных сілаў ня мае дастатковай большасьці ў парлямэнце.

XS
SM
MD
LG