Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Дажынкі»: спачатку — фэст, потым — драма


У Пружанах на Берасьцейшчыне пракуратура дасьледуе выпадак, які здарыўся напярэдадні: абрынуўся балькон на 4-м паверсе дома ў цэнтры гэтага гарадку. Сур’ёзна пацярпела гаспадыня кватэры. А ў Воршы на Віцебшчыне з-за недаробак цярпяць жыхары шэрагу дамоў на вуліцах Леніна, Камсамольскай, Міру ды іншых.


І ў Пружанах, і ў Воршы такім чынам выяўляюцца недаробкі і прыпіскі на аб’ектах, якія паказальна рыхтаваліся да праведзеных тут рэспубліканскіх «Дажынакі» 2003-га і 2008-га гадоў. Сытуацыю на месцы ўдакладнялі рэгіянальныя карэспандэнты «Свабоды».


ПРУЖАНЫ


«Зваліцца можа і ўвесь дом»

Рэшткі балькону на 4-м паверсе сьпілавалі ўровень з фасадам.
Балькон, які абрынуўся ў Пружанах — сёлета ўжо другі на Берасьцейшчыне. А самым трагічным быў колішні выпадак у Кобрыне на вуліцы Пушкіна, дзе з вышыні 4-га паверха разам з бальконам упалі і загінулі тры жанчыны. Яшчэ пяць чалавек трапілі ў лякарню з рознымі траўмамі.

Што ж стала прычынай чарговай трагедыі? Насельнікі Пружанаў пераконваюць нашага карэспандэнта, што рамонт дома да «Дажынак» быў толькі касмэтычны.

Карэспандэнт: «Каля дома на сёньня прыбраны абрынуты балькон, а за жыцьцё гаспадыні 15-й кватэры дома нумар 2 па вуліцы Кобрынскай змагаюцца рэаніматары мясцовай райбальніцы. 40-гадовая жанчына ўпала разам з бальконам і атрымала закрытую траўму галавы. Таксама ў яе двайны пералом ног. На дзьвярах пад’езду вісіць шыльда з просьбай не выходзіць на бальконы да адмысловага распараджэньня. Самі ж жыхары дома ў сапраўдным шоку:

«Ніхто ня можа супакоіцца, дзень і ноч толькі пра гэта і думаем. Увогуле, вельмі важна, каб нешта рабілася, бо ў такіх варунках можа заваліцца і ўвесь дом».

Памазалі збольшага сьцены, да таго ж толькі звонку. Увогуле мы, жыхары, самі літаральна змушалі чыноўнікаў зрабіць рамонт.
Некаторыя сем’і жывуць у гэтым доме з моманту яго ўзьвядзеньня. Прычым рамонтныя працы тут амаль не праводзіліся. Шмат нараканьняў выклікае трубаправодная сыстэма. Ацяпленьне таксама не ў добрым стане. Паводле слоў жыхароў дома, зімой трубы толькі зьлёгку цёплыя. Прычым, абураюцца жыхары, плата за ацяпленьне спаганяецца ў поўным памеры. Рамонт падчас «Дажынак» у 2003 годзе таксама ня вырашыў праблемы:

«Тое, што нібыта праводзілі рамонт, — гэта толькі словы на самой справе. Капітальны рамонт, колькі мы тут жывем, ніколі не рабілі ў гэтым доме. А тое, што было зроблена, — гэта толькі памазалі збольшага, да таго ж рабілася ўсё толькі звонку. Дый увогуле мы, жыхары, самі літаральна прымушалі чыноўнікаў зрабіць рамонт».

Цяпер жыхары чакаюць адмысловай камісіі, якая павінна вынесьці заключэньне пра гэтае здарэньне і пра эксплюатацыю бальконаў і дома наагул.



ВІЦЕБШЧЫНА


Прыхарошаныя ў Воршы да «Дажынак-2008» «хрушчоўкі» на вуліцах Леніна, Камсамольскай, Міру і Астроўскага пагражаюць здароўю і бясьпецы жыхароў

На добраўпарадкаваньне Воршы да «Дажынак-2008» было выдаткавана 327 мільярдаў рублёў. У той час абласныя ды гарадзкія ўлады хваліліся, што горад зьменіцца да непазнавальнасьці. Сытуацыя сёньняшняга дня выглядае ня так аптымістычна.

«Аршанская газэта» надрукавала пералік дамоў, дзе цягам 2009-га году былі праведзеныя рамонтныя працы. Актывісты кампаніі «Гавары праўду» і сябры Партыі БНФ зьвярнулі ўвагу на тое, што ў шэрагу дамоў на цэнтральных вуліцах Леніна, Астроўскага, Міру, Камсамольскай ніякіх рамонтаў летась не праводзілася — усе яны адбыліся пазалетась, да тых самых «Дажынак-2008».

Справаздача ў «Аршанскай газэце.

Адпаведна, на іх выдаткоўваліся іншыя сродкі — з рэспубліканскага і абласнога бюджэту, а зусім ня тыя грошы, якія штомесяц выплачваюць шараговыя гараджане, маючы ў рахунках за камунальныя паслугі адмысловую графу «на капітальны рамонт», разважае старшыня аршанскай суполкі Партыі БНФ Алесь Шутаў:

«Удалося высьветліць, што ніякіх рамонтаў — ні капітальных, ні касмэтычных — не было ў 2009 годзе ў доме 3 па вуліцы Міру, у дамах 22 і 24 па вуліцы Леніна, у дамах 7 і 9 па вуліцы Астроўскага. Дакладней, рамонты былі, але ў 2007-2008 гадах — са сродкаў, выдаткаваных на „Дажынкі“. У такой сытуацыі даводзіцца прызнаць, што тыя грошы, якія аршанцы плацяць за капітальны рамонт, выдаткоўваюцца абсалютна бескантрольна і няма ніякага дагляду за гэтымі сродкамі».

Алесь Шутаў: Куды зьніклі сродкі?
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:09 0:00


Размаўляючы з жыхарамі, давялося выслухаць мноства скаргаў на якасьць «пераддажынкавых» рамонтаў. Рабілася ўсё сьпехам і абы-як, таму дах ужо даўно цячэ, — кажа жыхар дома № 9 па вуліцы Астроўскага:

«Перад „Дажынкамі“ 6 месяцаў рабілі адзін фасад у нашым доме. Некалькі брыгад было, адна робіць — іх падмануць, яны і зьехалі. Тады робяць іншыя… Насупраць цэнтар, гарвыканкам, і куды ён толькі глядзіць? Падняліся на дах, пафарбавалі там і спусьціліся. Ні дахоўку не замянілі, нічога. У нас ва ўсіх кватэрах вільгаць, чорныя сьцены…»

Жыхар дома № 9 па вул. Астроўскага: «Дах па-ранейшаму цячэ».

Аршанскія актывісты мяркуюць, што трэба пісаць скаргу ў пракуратуру. І ня толькі таму, што аўтары справаздачы палічылі даўнія рамонты як леташнія. У справаздачы камунальнікаў названы адрамантаванымі дамы, якіх у горадзе проста няма. Як высьветлілася, няма нават вуліцы Фабрычнай, дзе нібыта стаіць дом № 4 зь нядаўна адрамантаваным дахам. Толькі бабулі, якія жывуць цяпер у «хрушчоўках» па вуліцы Наватараў, змаглі згадаць, што такая вуліца была якраз на гэтым месцы — але яе зьнесьлі ў 1960-я гады:

«Тут была Фабрычная, але даўным-даўно. Тут потым дамы збудавалі — нашаму ўжо 44 гады. Так, была тут вуліца такая, але як пачалі яе зносіць, дык вуліцы і ня стала».

Недарэчнасьць з вуліцай Фабрычнай можна было б палічыць памылкай друку, каб ня іншыя падобныя неадпаведнасьці. Так, у справаздачы пра рамонты жыльлёвага фонду пазначаны дом № 181 па вуліцы Грыцаўца, хаця насамрэч апошні дом на ёй — 73-ці. І па вуліцы Міру няма дома 77/40 — апошні дом на няцотным баку мае нумар 71.

Толькі гэтыя бабулі і памятаюць вуліцу Фабрычную.

Сябры Партыі БНФ і актывісты кампаніі «Гавары праўду!» будуць патрабаваць адказу ад гарвыканкаму: куды ж насамрэч пайшлі грашовыя сродкі, калі рамонтаў не было?

Алесь Шутаў: «Дзе на вуліцы Міру дом 77/40?»
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG