Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскае МЗС выказалася пра супрацоўніцтва з Іранам


"На зэнітна-ракетныя комплексы С-300 санкцыі ААН не распаўсюджваюцца", – заявіў афіцыйны прадстаўнік расейскага МЗС Андрэй Несьцярэнка. У той жа час Несьцярэнка ня стаў адказваць на пытаньне, ці будзе Расея пастаўляць Ірану гэтыя комплексы пасьля прыняцьця рэзалюцыі Радаю бясьпекі ААН аб увядзеньні новых санкцыяў супраць Тэгерану за яго адмову супрацоўнічаць зь міжнароднай супольнасьцю ў ядзернай праграме.

Раней сёньня зьявіліся паведамленьні, што Расея замарожвае вайскова-тэхнічнае супрацоўніцтва з Іранам.
XS
SM
MD
LG