Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі затрыманы меркаваны нападнік на міліцыянтаў


Расейскія сілы бясьпекі захапілі меркаванага сябра групоўкі, якая змагалася зь міліцыяй. Затрыманы падазраецца ў шэрагу нападаў на міліцыянтаў у Прыморскім краі на Далёкім Усходзе. Уладзімір Саўчанка паведаміў Радыё Свабода, што затрыманы ягоны васямнаццацігадовы сын Раман. Расейскія мэдыі паведамляюць, што болей як 150 міліцыянтаў задзейнічаныя ў паляваньні на банду.
У групоўку ўваходзіць ня менш як пяць чалавек.

Цягам апошняга тыдня ў Прыморскім краі былі ажыцьцёўленыя тры напады на супрацоўнікаў міліцыі. Адзін загінуў, тры былі параненыя. Паводле зьвестак сьледзтва, усе напады зрабіла адна банда.
XS
SM
MD
LG