Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У эфэктыўнасьць вэнэсуэльскіх паставак даводзіцца верыць на словах


У Беларускай нафтавай кампаніі паведамілі БелТА, што перапрацоўка першай партыі вэнэсуэльскай нафты завершаная і вынікі рэалізацыі нафтапрадуктаў дазваляюць казаць пра эканамічную эфэктыўнасьць яе перапрацоўкі і продажу. Праўда, ніякіх лічбаў пры гэтым не прыводзіцца.

Першая партыя вуглевадароднай сыравіны з Вэнэсуэлы ў аб'ёме 80 тысяч тон дастаўленая танкерам у Адэсу пры канцы красавіка, адкуль чыгункай была перавезеная на Мазырскі НПЗ. У адпаведнасьці з дамоўленасьцямі прэзыдэнтаў Беларусі і Вэнэсуэлы, агульны аб'ём паставак павінен скласьці за 12 месяцаў 4 мільёны тон.

31 траўня з Вэнэсуэлы ў Беларусь выйшаў другі танкер ўмяшчальнасьцю 80 тысяч тон, а да канца чэрвеня чакаецца загрузка яшчэ двух аналягічных суднаў. Цяпер Беларускай нафтавай кампаніі

Цяпер Беларуская нафтавая кампанія вывучае альтэрнатыўныя варыянты лягістычных схемаў дастаўкі вэнэсуэльскай нафты ў Беларусь. Апроч перапампоўваньня сыравіны трубаправодным транспартам на Мазырскі НПЗ, разглядаецца магчымасьць транзыту нафты праз парты Літвы, Латвіі, Эстоніі.
XS
SM
MD
LG