Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палата прадстаўнікоў прыняла ў першым чытаньні законапраект "Аб назвах геаграфічных аб'ектаў". У выпадку канчатковага ўхваленьня дакумэнта назвы адміністратыўна-тэрытарыяльным адзінкам і населеным пунктам будуць давацца адразу на дзьвюх дзяржаўных мовах – каб не было рознагалосься пры перакладзе.

Пра гэта паведаміў старшыня Дзяржаўнага камітэту маёмасьці Георгій Кузьняцоў. Ён запэўніў, што бяз згоды насельніцтва ніякіх перайменаваньняў ня будзе.

Як сказаў чыноўнік, перадусім нормы тычацца наданьня назваў альбо новым аб'ектам, альбо тым, якія дагэтуль былі безыменнымі. На думку Кузьняцова, неабходнасьць такога закону для Беларусі даўно насьпела, і цяпер у гэтым пытаньні "будзе наведзены поўны парадак".

Дагэтуль прыярытэт у назвах аддаваўся расейскамоўнай вэрсіі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG