Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іранскі прэзыдэнт наведвае КНР


Прэзыдэнт Ірану Махмуд Ахмадзінэжад сёньня знаходзіцца ў КНР. Напярэдадні Кітай прагаласаваў у Радзе бясьпекі ААН за прыняцьце рэзалюцыі аб увядзеньні больш жорсткіх санкцыяў супраць Тэгерану ў зьвязку з іранскай ядзернай праграмай.

Кіраўнік ядзернай энэргетыкі Ірану Алі Акбар Салехі заявіў, што Кітай "паступова траціць сваю аўтарытэтную пазыцыю ў ісламскім сьвеце". Тым часам прадстаўнік кітайскага Міністэрства замежных справаў выказаў меркаваньне, што ўчорашняе галасаваньне не адаб'ецца на адносінах Кітаю з Іранам.

Ахмадзінэжад наведвае ўсясьветную выставу ў Шанхаі, у пляне візыту сустрэчы з кітайскімі афіцыйнымі асобамі не прадугледжаныя.
XS
SM
MD
LG