Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Віцебску затрымалі Міколу Дземідзенку


Мікола Дземідзенка
Мікола Дземідзенка

Актывіст “Маладога Фронту” Мікола Дземідзенка прыехаў зь Менску, каб сустрэцца з тутэйшай моладзьдзю.

Яго затрымалі проста ў тралейбусе, распавяла менская праваабаронца Наста Лойка:

“У сярэднія дзьверы зайшлі міліцыянты з аўтаматамі. Адзін скіраваўся проста да Міколы і спытаў, ці ёсьць у яго пашпарт. Мы выйшлі на прыпынку, міліцыянт пагартаў дакумэнты і заявіў, што Мікола падобны да нейкага злачынцы, і што яго зараз завязуць у пастарунак”.

Цяпер Мікола Дземідзенка знаходзіцца ў Першамайскім РАУС Віцебску. Яму яшчэ не сказалі, да якога злачынцы ён падобны. Але міліцыянты ўважліва разглядаюць агітацыйныя матэрыялы, якія ён прывёз зь Менску ў Віцебск.

Паводле Насты Лойкі, сёньня ў Віцебску быў вывешаны бел-чырвона-белы сьцяг – якраз на тэрыторыі Першамайскага раёну, недалёка ад РАУСу. Але яна пэўная, што ў міліцыянтаў няма падставаў затрымліваць за гэта менавіта Міколу Дземідзенку.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG