Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

"Интерфакс": Расея прыпыніць пастаўкі С-300 у Іран


Расейскае інфармацыйнае агенцтва "Интерфакс" паведамляе, што Расея замарозіць кантракт на пастаўкі ў Іран ракетных сыстэмаў С-300 пасьля прыняцьця Радаю бясьпекі ААН рэзалюцыі аб новых санкцыях супраць Тэгерану. Агенцтва спасылаецца на высокапастаўленага чыноўніка са структураў вайскова-тэхнічнага супрацоўніцтва Расеі.

У сераду Рада бясьпекі ААН увяла новыя санкцыі супраць Ірану за яго адмову супрацоўнічаць зь міжнароднеай супольнасьцю ў ядзернай галіне.
XS
SM
MD
LG