Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Абвешчаны вырак былым афіцэрам арміі басьнійскіх сэрбаў


Міжнародны трыбунал у Гаазе прысудзіў двух былых афіцэраў арміі басьнійскіх сэрбаў да пажыцьцёвага зьняволеньня – за суўдзел у масавым забойстве мусульманаў у Срэбраніцы ў 1995 годзе. Прысуд Вуядзіну Попавічу і Любішу Бэарэ быў зачытаны сёньня.

Яшчэ чатыры афіцэры, прызнаныя вінаватымі ў ваенных злачынствах у часе вайны на тэрыторыі былой Югаславіі, пакараныя турэмным зьняволеньнем на тэрміны ад пяці да трыццаці пяці гадоў.

Справа аб забойстве больш як сямі тысяч мусульманаў у Срэбраніцы слухалася з удзелам 450 сьведкаў на працягу трох гадоў.
XS
SM
MD
LG